На Брэстчыне, у тым ліку ў нашым раёне, назіраецца масавы ўдзел у датэрміновым галасаванні ў рэферэндуме.
Напрыклад, актыўна галасуюць жыхары бліжэйшых да райцэнтра населеных пунктаў на ўчастку № 7, што размешчаны ў раённым цэнтры творчасці для дзяцей і моладзі. Зрабіць свой выбар датэрмінова прыходзяць жыхары былых Шчэглікаў, Здзітава і іншых вёсак — у спісах амаль тысяча чалавек.
Як адзначылі члены ўчастковай камісіі, датэрміновае галасаванне ідзе спакойна. Прыходзяць выбаршчыкі рознага ўзросту — студэнты, працуючыя, пенсіянеры, нават цэлымі сем’ямі. Для выбаршчыкаў усё зручна і празрыста: устаноўлены стэнд з інфармацыяй, у кабінцы — узор запаўнення бюлетэня. Шарыкавыя ручкі пасля кожнага наведвальніка апрацоўваюць дэзрастворам. Гэтага патрабуе няпростая эпідэміялагічная сітуацыя.
Свой голас ужо аддала Юлія ГАРБУЗ:
— Апошнія некалькі тыдняў адной з галоўных тэм у жыцці беларусаў быў і, безумоўна, застаецца рэферэндум. Давялося чуць і чытаць розныя думкі, часам — кардынальна супрацьлеглыя. Упэўнена, кожны, каму неабыякавы лёс нашай Беларусі, павінен прыйсці на ўчастак для галасавання і зрабіць свой выбар. Бюлетэнь — гэта не проста бланк з адказам “так” ці “не” — гэта будучы лёс нас, нашых дзяцей і ўнукаў. Мы выбіраем мірнае жыццё!
Святлана КІСЛАЯ
Фота аўтара
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%