“АДВАГУ ВАШУ ВЕДАЮЦЬ ЗДАВЁН”

“АДВАГУ ВАШУ ВЕДАЮЦЬ ЗДАВЁН”

Гіторыкамі падлічана: больш за тры тысячы разоў на Зямлі разгараліся ваенныя канфлікты, і кожнае ліхалецце мае свой няпросты ўспамін. Штогод 15 лютага згадваюцца падзеі і людзі, звязаныя з Афганістанам.

Для многіх землякоў, якія ў 80-я гады мінулага стагоддзя апынуліся далёка ад дома на той неабвешчанай вайне, гэтая тэма і сёння не проста радок у біяграфіі. Тужлівымі нотамі быў агорнуты мітынг, прымеркаваны да вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Ужо мінулі 33 гады, але ліхалецце дасюль адгукаецца ў памяці тых, хто быў тады “за рэчкай”. У горане той дзевяцігадовай вайны склалі галовы больш за 15 тысяч савецкіх воінаў, з іх — 771 наш зямляк, у тым ліку чацвёра жабінкаўцаў. На плітах мемарыяла назаўжды прапісаны іх імёны. Гэта старшы лейтэнант Васіль ДУДАР [1959–1983] і гвардыі яфрэйтар Валерый МІГЕЛЬ [1963–1982], прапаршчыкі Мікалай МАРОЗ [1956–1984] і Сяргей ГРУДНІЦКІ [1957–1988]. Пра гэта нагадаў у сваёй прамове кіраўнік раёна Вадзім КРАЎЧУК. А яшчэ дадаў, наколькі важна памятаць пра герояў сённяшнім пакаленням і як кранальна бачыць слёзы ў вачах маладых, калі яны прыходзяць на сустрэчы з воінамі-афганцамі.
Так, кожная куля, што некалі абарвала маладое жыццё, пакінула глыбокі след у сэрцах блізкіх і сяброў, прыпарашыла, быццам снегам, бацькоўскія галовы. Таму з асаблівай удзяч-
насцю Вадзім Васільевіч уру-
чыў узнагароды былым інтэр-нацыяналістам. Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў уганараваны Сяргей ПАНФІЛА, грамату райвыканкама атрымаў Фёдар ЕФІМОВІЧ. Ганаровымі граматамі абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” была таксама адзначана праца Уладзіміра ЛУКІЧОВА і Алега АНДРАСЮКА. Яны займаюцца сацыяльнай падтрымкай былых аднапалчан, інвалідаў і членаў сямей загінулых воінаў-афганцаў, а Алег Мікалаевіч яшчэ і кіруе ваенна-патрыятычным выхаваннем вучняў першай гарадской школы.
Каму пашчасціла застацца жывым, таго чакала няпростае вяртанне — у мірнае жыццё. За 33 гады, на жаль, іх шэрагі істотна парадзелі, і ў гэтым ёсць віна Афгана. З асаблівым хваляваннем Алег Андрасюк пералічыў тых, хто ў мірны час ужо пайшоў ад нас. У гэтым мартыралогу 22 прозвішчы:
АНДРАЙЧУК Мікалай
БАЛЮК Васіль
БУСНЮК Уладзімір
БЯНДЗЮК Рыгор
БЯШЧУК Васіль
ГАРЭЙКА Уладзімір
ЖУМАЛЕЕЎ Нігматжан
КАВАЛЬЧУК Віктар
КАЛЯДА Мікалай
КАМЕНКА Аляксандр
КУЯН Сяргей
ЛІСЮК Сяргей
ЛЫСЕНКА Уладзімір
МАЦВІЕНКА Юрый
МІКІЦЮК Віктар
МРАЗОЎСКІ Валянцін
ПІЛІПЧУК Аляксандр
СУСЛАЎ Юрый
СЯНІШЫН Мікалай
ШУМІКОЎСКІ Мікалай
ШЭВЕЛЬ Міхаіл
ЯЦЭВІЧ Анатоль.
Найперш у памяць пра іх гучалі словы клірыка жабінкаў-скага Свята-Пакроўскага храма Максіма ВОЛКА, які нагадаў пра “крыж салдата — самы цяжкі крыж”, паколькі з кожнай вайны душа вяртаецца параненай і ёй патрэбна больш за лекі шчырая малітва.
Згадкі пра афганскія падзеі знайшлі ўвасабленне ў шмат-лікіх творах. На мітынгу гучалі вершы ў выкананні маладых. Ну, а затым, як гулкі метраном надрыўна адлічыў хвіліну нашага маўчання, да помніка былі ўскладзены жывыя кветкі. І кожны змог на мармуровых плітах прачытаць імёны тых, хто не вярнуўся з вайны, і верш паэта-земляка:
Адвагу вашу ведаюць здавён
Гарачыя вятры Афганістана,
Няхай заўсёды
будзіць покліч-звон
Пра вас, героі, нашу памяць!
Анатоль БЕНЗЯРУК
Фота Святланы КІСЛАЙ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top