Калі хочаш стаць следчым

Калі хочаш стаць следчым

Як паведаміў намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Аляксей Струк, сёлета будзе праводзіцца набор у Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў на следча-экспертны факультэт па спецыяльнасці “правазнаўства” для атрымання бясплатнай вышэйшай юрыдычнай адукацыі на дзённай форме з поўным дзяржзабеспячэннем. Каб стаць курсантам Акадэміі, патрэбна быць грамадзянінам Беларусі, мець узрост 17-25 гадоў, агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную з агульнай сярэдняй або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да 1 красавіка патрэбна звярнуцца ў раённы аддзел Следчага камітэта для субяседавання. Акрамя таго, у тэрміны, устаноўленыя Міністэрствам адукацыі, прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай (беларускай) мове, замежнай мове і грамадазнаўстве. Папярэднюю інфармацыю можна даведацца па тэлефонах: 3-58-69, 3-58-76.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top