Падзяка за малако і мяса

На гэтым тыдні старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Любоў КАБЕРНА разам з намеснікам начальніка райсельгасхарчу Іванам МІЦКЕВІЧАМ наведалі фермы ААТ “Мацеевічы” і “Арэпічы”, каб уручыць лепшым рупліўцам узнагароды. Каштоўныя падарункі і Пісьмы падзякі раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК і раённага выканаўчага камітэта на фермах “Карды”, “Крыўляны”, “Мацеевічы”, “Вялікія Сяхновічы”, “Грыцэвічы”, “Мажэйкі” атрымалі Леанід ДЗЕНІСКАВЕЦ і Зоя КЛІМЁНАК, Ганна МОЦУК і Валянціна ІЛЬКІЎ, Ганна СЯМЕЙКА і Валянціна ПАЗАЛОЦІНА, Ларыса ПЫШЧЫК і Юрый ГРЫБОЎСКІ, а таксама Міхаіл ПЛАНКІН. А ў ААТ “Арэпічы” на фермах “Арэпічы”, “Вярхі”, “Шпіталі”, “Грабаўцы”, “Лойкі” віншаванні прымалі Юлія САРОКА і Наталля МІРАНЮК, Наталля ПІХОТКА і Лідзія ЛІШЧАНКА, Таццяна АРЛОВІЧ і Людміла КРЫВАНОС, Алена ІВАНЮКОВІЧ, Наталля АНДРАСЮК і Уладзімір ТАРАСЮК. Усе рупліўцы атрымалі наказ і далей упэўнена падымацца на малочныя вяршыні.
Святлана БЯЛЯК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.