Стоп, кавід!

У Жабінкаўскім раёне, як і ў цэлым па краіне, назіраецца пад’ём захваральнасці вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі і каранавірусам. У рэгіёне сустракаюцца выпадкі захворвання “амікронам”, які паступова выцясняе “дэльта”-штам.
Пачынаючы з мінулых выхадных, прыём пацыентаў у паліклініках вя-дзецца таксама ў суботнія і нядзельныя дні. Змяненні будуць дзейнічаць да нармалізацыі эпідэмічнай абстаноўкі і ўзроўню захваральнасці на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі і COVID-19 у рэгіёне.
Дарэчы, наймальнікам прадастаўлена права вызваляць работніка ад работы ў сувязі з яго хваравітым станам на тэрмін да трох каляндарных дзён без прадастаўлення бальнічнага або афармлення іншых дакументаў, якія пацвярджаюць хваравіты стан.
У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны паведамілі: “Калі работнік адчуў недамаганне, ён можа звярнуцца да наймальніка або іншай службовай асобы, вызначанай у арганізацыі наймальнікам, з просьбай аб вызваленні ад работы ў сувязі з дрэнным самаадчуваннем. Тэрмін вызвалення ад работы вызначаецца работнікам па ўзгадненні з наймальнікам і можа складаць адзін, два або тры дні. Вызваленне ад работы без прадастаўлення пацвярджальнага дакумента не можа перавышаць трох дзён сумарна ў перыяд дзеяння ўказа”.
Пры гэтым работнікам трэба памятаць, што адсутнасць на рабоце па названых прычынах можа адбывацца толькі па ўзгадненні з наймальнікам. Парадак узаемадзеяння работніка і наймальніка па рэалізацыі гэтай нормы можа быць замацаваны ў лакальным прававым акце арганізацыі.
Адметная асаблівасць новага штама “амікрон” — імклівае распаўсюджванне сярод дзяцей. Калі ў папярэднія хвалі вірус біў у асноўным па старэйшым пакаленні, то цяпер закранае і малодшае. Што датычыцца сімптомаў, то ў дзяцей назіраюцца ліхаманка, кашаль, заложанасць носа, фарынгіт, галаўны боль.
Практыка паказала, што раней вакцынаваныя ад каранавіруса людзі пасля заражэння “амікронам” часцей за ўсё хварэюць 5-7 дзён у больш лёгкай форме, тады як пацыенты, што не прайшлі вакцынацыю, хварэюць даўжэй і з рознымі ўскладненнямі. Задумайцеся над гэтым, магчыма, вакцынацыя выратуе ваша жыццё.
Наталля ВАЛОШКА. Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.