“ЗОРНЫ СПЕЎ” Хто ж на ім поспех меў?

Ужо трэці год запар напрыканцы студзеня ў абласным цэнтры моладзевай творчасці вызначылі найлепшых юных чытальнікаў. Сёлета конкурс праводзіўся сумесна з пісьменніцкай сябрынай Брэстчыны.

Таму ўдзельнікі для выканання па традыцыі выбіралі творы выключна з паэтычнай ці празаічнай “скарбонкі” пісьменнікаў-землякоў.
Перад журы, у складзе якога былі намеснік дырэктара цэнтра Алег КЛУНІН (старшыня судзейскай камісіі), пісьменніцы Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ і Настасся НАРЭЙКА, стаяла няпростая задача. Ім давялося праслухаць і ацаніць 54 выступоўцаў, падзеленых на чатыры ўзроставыя групы — ад першакласнікаў да выпускнікоў.
Адзначым, што сярод прызёраў аказаліся дзеці, якія выносілі на суд журы творы, напісаныя аўтарамі з Жабінкі. Так, дыплом ІІ ступені атрымала пяцікласніца Ганна ЦВЯТКОВА, якая гарэзліва прачытала вясёлую мініяцюру Анатоля БЕНЗЕРУКА “Што ў хлопчыка на носе?”.
Адной з пераможцаў сярод стар-шакласнікаў прызнана Ксенія РЫТВІНСКАЯ — выканаўца “Казкі пра Параску” Расціслава БЕНЗЕРУКА. Яшчэ адзін твор Расціслава Мацвеевіча, прачытаны сямікласніцай Валерыяй ДАНІЛЮК (“Люты і дзеці”), адзначаны дыпломам ІІІ ступені.
А найбольш “лаўраў” на ІІІ абласным конкурсе чытальнікаў “сабраў” верш Георгія ТАМАШЭВІЧА “Прапаў без вестак”. Твор, прысвечаны вайне, прынёс поспех Лізавеце ЦУПРЫК і Ангеліне КУЗЬМІЧ — прадстаўніцам самай малодшай і найстарэйшай узроставых груп.
Антон БЕРАСТОК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.