Як паведаміла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Калыбская, напрыканцы студзеня ў Мінску адбыўся V Пленум Савета ФПБ, на якім прысутнічалі каля 400 прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый. Лідар ФПБ Міхаіл Орда паведаміў, што Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выступіла з грамадскай ініцыятывай “Мы разам — за Беларусь!”, накіраванай на падтрымку правядзення рэферэндуму. Гэтае рашэнне падтрымалі буйнейшыя грамадскія аб’яднанні краіны — БРСМ, “Белая Русь”, Беларускі саюз жанчын, ветэранскія арганізацыі, “Патрыёты Беларусі”, дабрачынны фонд імя Аляксея Талая.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%