Экскурсію праводзіць… робат Міроша

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей 28 студзеня запусціў новы праект “Кібермузей”. Упершыню ў музеі і Беларусі з’явіўся робат-экскурсавод Міроша. Пакуль кіберсупрацоўнік музея можа вадзіць экскурсіі па першых трох залах пастаяннай экспазіцыі. Аўтары праекта спадзяюцца, што з цягам часу Міроша засвоіць больш інфармацыі і зможа расказаць пра ўсю экспазіцыю. Праграміруюць робата брэсцкія студэнты. Новы праект рэалізуецца разам з лабараторыяй прамысловай робататэхнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.