Прывабны мабільнік

Каго з пасажыраў вагона № 1 цягніка “Мінск-Брэст” спакусіў мабільны тэлефон з ганарлівай назвай “Ноnоr” коштам у 300 рублёў? Пасля прыпынку ў Жабінцы гаспадар мабільніка Аляксандр Р. спахапіўся, што ягоная рэч прапала са століка купэ.
Адшукаць прапажу не ўдалося, і ў снежні мінулага года была ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 205 КК. Тэлефон быў знойдзены. Верыцца, што следчым удасца натрапіць на таго, хто паквапіўся на чужое дабро.

Калі вядомы рэквізіты карткі

Толькі паспеў Алег А. выкласці на “Kufаr.bу” аб’яву аб прадажы мабільнага тэлефона “Хіаоmі”, як адразу знайшоўся “пакупнік”. Гэта слова пішам у двухкоссі, бо, як пасля выявіцца, той зусім не збіраўся купляць мабільнік. Зламысніку важна было завалодаць рэквізітамі банкаўскай карткі ААТ “Банк Дабрабыт”, якой карыстаўся Алег. Калі гэта ў наведвальніка “Куфара” атрымалася, ён паспеў зняць з чужой карткі грашовых сродкаў на агульную суму 170 рублёў. Ужо далёка не першы раз на старонках “СП” узнімаецца гэтая тэма. Тым не менш лаўкачы знаходзяць спосабы, як аблапошыць даверлівых. Па дадзеным факце ўзбуджана справа па частцы 1 артыкула 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Хто машыну “распрануў”?

Варта было Андрэю Х. пакінуць на некалькі дзён каля дома свой “Опель”, як невядомая асоба “распранула” аўтамабіль, а дакладней — абчысціла ўсё, што было ў сярэдзіне: акумулятарную батарэю, помпу, магнітолу, дзіцячае аўтамабільнае крэсла і аўтаномную аўтапечку. Такі крадзеж падпадае пад частку 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса рэспублікі.
Згаданы артыкул узбуджаны следчымі яшчэ па адным выпадку. Ён тычыцца жыхара Жабінкі Вадзіма З. Неяк той зайшоў да знаёмага Станіслава Ш. і ўкраў з тумбачкі 100 беларускіх рублёў. Цяпер ужо суд вызначыць, колькі сапраўды “каштуюць” тыя грошы з тумбачкі.

П’яны, без правоў і за рулём

Яшчэ пазалетась Андрэй М. за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане быў аштрафаваны на 51 базавую велічыню. Яму было забаронена на тры гады займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі. Тым не менш, напрыканцы мінулай восені Андрэй зноў быў затрыманы начною парою за рулём аўтамабіля ў нецвярозым стане. Такім чынам, ім было здзейснена злачынства, прадугледжанае часткай 1 артыкула 317-1 Крымінальнага кодэкса. Гора-кіроўца чакае лава падсудных.
Аляксей СТРУК, намеснік начальніка раённагааддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.