Бацькі — галоўныя людзі ў жыцці дзіцяці. Сям’я і дзіцячы садзік — два выха-ваўчыя феномены, кожны з якіх па-свойму дае дзецям першы сацыяльны вопыт. Толькі ў спалучэнні яны ствараюць аптымальныя ўмовы для паспяховага пазнання маленькім чалавекам вялікага свету.
Існуе вялікая колькасць даследаванняў ролі маці, уплыву мацярынства на развіццё асобы жанчыны і дзіцяці. А вось роля бацькі ў выхаванні і сацыялізацыі дзяцей мала вывучана. Практыка паказвае, што як маладыя, так і сталыя мужчыны не заўсёды гатовы браць на сябе адказнасць за догляд за дзецьмі нароўні з жанчынамі. Неабходна павышаць педагагічную кампетэнцыю татаў, фарміраваць у іх веды аб развіцці дзіцяці, падтрымліваць іх упэўненасць ва ўласных педагагічных магчымасцях.
Менавіта таму ў нашым дзі-цячым садку творчай групай педагогаў быў распрацаваны адукацыйны практыка-арыентаваны праект “Тата — лепшы сябар!”. Яго мэта — аказанне практычнай дапамогі і падтрымкі татам у пытаннях развіцця і выхавання дзяцей.
Чаму могуць навучыць сваіх дзяцей таты? Напрыклад, любіць і клапаціцца не толькі пра людзей, а і пра братоў нашых меншых. Для гэтага мы прапанавалі татам разам з дзецьмі паўдзельнічаць у акцыі “Паклапоцімся пра птушак”. Разам са сваімі дочкамі і сыночкамі таты Дашы Бандарук, Сашы Жываевай, Ромы Яруты, Ксюшы Кавалеўскай і іншыя зрабілі цудоўныя кармушкі для птушак. І цяпер, выходзячы на прагулку і насыпаючы ў іх зернейкі, дзеці горда паўтараюць: “Гэта мы з татам зрабілі!”.
Таксама актыўна ў нас прайшла акцыя “У садзік з татам!”. Вядома, як цяжка бывае дзецям расставацца раніцай з бацькамі! Хтосьці спакойна ідзе ў групу, ведаючы, што бацькам трэба на працу, а нехта са слязьмі. І мы прапанавалі татам і хросным прывесці сваіх дзетак, падбадзёрыць іх, супакоіць, калі ёсць такая патрэба. Акцыя прай-шла цікава: раніцай выхаванцаў з груп “Званочак”, “Вітамінка”, “Сонейка”, “Сяміколерка” і “Матылёк” у дзіцячы сад прывялі таты і хросныя. Прыемна было бачыць нашых татаў, якія горда вялі за руку сваіх дачушак і сыночкаў, і шчаслівыя вочы і ўсмешкі на тварах дзяцей.
Наша сумесная з татамі дзейнасць будзе працягвацца. У нас шмат ідэй, а наперадзе многа цікавых падзей!
Святлана ІВАНЮК, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 5 г. Жабінкі
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%