Дыялог працягваецца

Ганаровыя госці наведалі Жабінкаўскі філіял Брэсцкай міжраённай гандлёвай базы. З калектывам сустрэліся намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Кузьміч, інспектар аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Уладзіслаў Джыгіла, намеснік пракурора Жабінкаўскага раёна Алена Сідарук. Тэмай сустрэчы сталі актуальныя пытанні: удасканаленне Канстытуцыі і ўдзел у лютаўскім рэферэндуме. Пасля выступленняў запрошаных работнікі філіяла адзначылі, што словы Уладзіслава Паўлавіча іх вельмі зацікавілі. Ён звярнуў увагу на некалькі асноўных новаўвядзенняў у грамадскай дамове (менавіта так можна назваць Асноўны Закон) і простай мовай патлумачыў складаныя палітычныя тэрміны. “Мы абавязкова прымем удзел у рэферэндуме”, — сказалі ў калектыве.

Праект абмяркоўвалі жывёлаводы

У працоўных калектывах раёна актыўна абмяр-коўваецца праект змяненняў у Канстытуцыю, прыняццё якой мае адбыцца падчас рэферэндуму, што пройдзе 27 лютага. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Любоў Каберна і намеснік начальніка райсельгасхарчу Іван Міцкевіч наведалі жывёлаводаў МТФ “Якаўчыцы”, якія актыўна выказвалі свае думкі наконт гэтай важнай у жыцці кожнага беларуса палітычнай падзеі.

“Срэбра” ў газавікоў

Каманда Жабінкаўскага РГС прыняла ўдзел у конкурсе прафесійнага майстэрства “Лепшая брыгада па тэхнічным абслугоўванні газавыкарыстоўваючага абсталявання”. У яе склад увайшлі майстар участка эксплуатацыі Юлія Ганчук і два слесары Аляксандр Асонаў і Аляксандр Кудраўцаў. Яны заваявалі “серабро”, саступіўшы ў барацьбе толькі камандзе “Брэстгаза”. Жабінкаўцы паказалі найлепшы вынік сярод усіх удзельнікаў конкурсу на этапе праверкі тэарэтычных ведаў. Таксама Аляксандр Кудраўцаў адзначаны як лепшы слесар па абслугоўванні імпартнага абсталявання. Удзел у конкурсе дазволіў праверыць свае веды і ўменні, прадэманстраваць навыкі, абмяняцца вопытам з калегамі, а таксама выявіць напрамкі ў рабоце, якія патрабуюць больш пільнай увагі.

Мае Хмелева славу даўнюю

Падарожнага, які цяпер трапляе ў старадаўняе сяло — сённяшні аграгарадок, вітае адмысловы драўляны знак, выраблены здатным разьбяром. Як паведаміў выконваючы абавязкі старшыні Хмелеўскага сельвыканкама Андрэй Лагота, мецэнат, што дапамог паўстаць знаку з надпісам “Хмелево. 1565”, пажадаў застацца невядомым і зрабіў гэта выключна з павагі да мясцін, вядомых легендарным манастыром і цудадзейным абразом. Лічба азначае час першай згадкі пра Хмелева. Будзе выдатна, калі ў Год гістарычнай памяці падобныя шыльды ўзнікнуць і ў іншых нашых вёсках, багатых на даўніну.

Калядная сустрэча

У санаторыі “Надзея” адбылася сёмая калядная сустрэча выхаванцаў нядзельных школ Жабін-каўскага благачыння “Хрыстос нараджаецца — слаўце!”. Удзельнікаў павітаў благачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі протаіерэй Сергій Петрусевіч. Святочную імпрэзу распачаў дзіцячы хор храма Пакроваў Прасвятой Багародзіцы горада Жабінкі пад кіраўніцтвам Наталлі Маркоўскай. Таксама са сцэны славілі нараджэнне Збавіцеля выхаванцы ня-дзельных школ прыходаў храмаў з Вялікіх Сяхновічаў, Чыжэўшчыны, Азятаў, Хмелева і былога Здзітава. Потым дзеці разам з настаўнікамі абмеркавалі свае выступленні за салодкім сталом.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.