Што чакаюць землякі ад новай Канстытуцыі?

Людміла ВАЛЕТАВА:

– Змяненні і дапаўненні ў праект Канстытуцыі накіраваны на захаванне і ўмацаванне нашай дзяржавы. Лічу, што неабходнасць удасканалення Асноўнага Закона прадыктавана не толькі часам, але й новымі магчымасцямі, патрэбамі, развіццём нашага народа. Як кіраўніку раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ў гэтыя дні даводзіцца часта сустракацца з педагагічнымі калектывамі, дзе існуе разуменне таго, што Асноўны Закон павінен крочыць у нагу з часам.

Вельмі важна для кожнага з нас, што прапанаваная новая рэдакцыя Канстытуцыі захоўвае сацыяльную накіраванасць, тым самым яна дае магчымасць падтрымліваць сем’і, якія выхоўваюць дзяцей, а гэта значыць – нашу будучыню. Не застаюцца па-за ўвагай і самыя неабароненыя слаі грамадства: сіроты, дзеці, пакінутыя без апекі гора-бацькамі, шматдзетныя сем’і, а таксама моладзь, пажылыя людзі, інваліды.

Асабліва хочацца адзначыць нормы праекта пра захаванне гістарычнай праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, гераізме нашага народа, выхаванні традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і павагі да законаў, гістарычных і нацыянальных традыцый.

Спадзяюся, што разам мы зможам зрабіць нашу любімую Беларусь квітнеючай краінай і перадаць яе такой будучым пакаленням!

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.