Са свету па нітцы…

У апошнім квартале мінулага года ў судзе раёна разглядалася крымінальная справа. Шэф-повар аздараўленчага лагера “Арляня” камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Брэсцкая кацельная гаспадарка” Мікіта Ю., мусіць, прымяраў на сябе вядомую прымаўку: “Са свету па нітцы — голаму кашуля”. Хоць работнікі і рэдка бачылі “шэфа” без кашулі.
Мікіта Ю., працуючы загадчыкам вытворчасці базы адпачынку і з’яўляючыся службовай асобай, якая абслугоўвала работу сталоўкі, добра ведаў нормы расходавання прадуктаў на прыгатаванне страў, зацверджаных у меню. Тым не менш…
Займаючы пасаду, звязаную з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, ён наўмысна, з карыслівых меркаванняў, злоўжываючы сваімі службовымі паўнамоцтвамі, ажыццяўляў выдачу прадуктаў для вырабу страў па заніжаных нормах, а таксама даваў незаконныя ўказанні поварам на прыгатаванне колькасці страў з прадуктаў, што выдаваліся.
Такім чынам на складзе ўтва-раліся лішкі рысавай і грэцкай крупаў, смятаны, макарон-ных вырабаў, сыру, какавы, кісяля, рыбы, тварагу і іншых прадуктаў харчавання, якія Мікіта пастараўся вывезці з тэрыторыі базы адпачынку “Арляня”, ды быў затрыманы. Усяго было ўкрадзена прадуктаў на суму 300 рублёў 86 капеек.
Судом раёна, з улікам акаліч-насцей справы і асобы абвіна-вачваемага, таго, што ён мае пастаяннае месца працы і жыхарства, станоўча характарызуецца па месцы работы, чыстасардэчна раскаяўся ў здзейсненым злачынстве і пры аналагічнай пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы, Мікіту Ю. назначана пакаранне ў выгля-дзе абмежавання волі на адзін год без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы адкрытага тыпу, са штрафам у памеры трыццаці базавых велічынь (870 рублёў) і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на два гады.
Таццяна ЖАРЫНАВА, памочнік пракурора раёна

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.