Пад бой курантаў надыходзячага 2022 года Жабінкаўскі цукровы завод завяршыў чарговы сезон перапрацоўкі салодкіх каранёў.
— Пра 58-ы па ліку сезон можна гаварыць у мінулым часе, — каменціруе кіраўнік прадпрыемства Ігар БАЛТРАМЯЮК. — Увесь ураджай караняплодаў (а гэта каля мільёна тон) перапрацавалі ўсяго за 95 сутак. Не скажу, што ён выдаўся лёгкім, аднак вынікі радуюць: атрымалі 129 588 тон цукру (для параўнання: у папярэднім сезоне — каля 98 000 тон). Відавочна, што хопіць і на ўнутраны рынак, і на знешні.
Ігар Іванавіч падкрэсліў, што сыравіна сёлета накіроўвалася ў вытворчасць нядрэннай якасці і высокай цукрыстасці. А павялічаныя вытворчыя магутнасці дазвалялі перапрацоўваць у сярэднім 1022 тоны сыравіны ў суткі. Дарэчы, у мінулым годзе цукравары пасеялі ў гаспадарках Жабінкаўскага, Кобрынскага і Бярозаўскага раёнаў тысячу гектараў буракоў і атрымалі выдатны вынік. Сёлета плануюць павялічыць уласныя пасевы, каб забяспечваць вытворчасць уласнай сыравінай.
Таццяна АЛОЎЧЫК
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%