Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Анатолем МАНЬКО сустрэлася з працоўным калектывам ПМК-19.
Анатоль Мікалаевіч нагадаў прысутным, якія пытанні выносіліся на рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гадоў, распавёў пра чацвёрты рэферэндум, што мае адбыцца сёлета. Як вядома, ён будзе прысвечаны прыняццю новага Асноўнага Закона краіны. Анатоль Манько спыніўся на некаторых артыкулах, у якія прапануецца ўнесці змены. Гаворка ішла аб тым, што шлюб як саюз мужчыны і жанчыны, сям’я, мацярынства і дзяцінства знаходзяцца пад аховай дзяржавы, яна аказвае падтрымку сем’ям з дзецьмі, дзецям-сіротам і тым, што засталіся без апекі бацькоў; пра тое, што кожны павінен праяўляць сацыяльную адказнасць, уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы, якая, у сваю чаргу, стварае ўмовы для абароны персанальных даных і бяспекі асобы пры іх выкарыстанні.
Інспектар аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Уладзіслаў ДЖЫГІЛА расказаў пра новы раздзел будучай Канстытуцыі “Усебеларускі народны сход”. Яго артыкулы вызначаюць канстытуцыйны статус УНС як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя, устанаўліваюць парадак яго фарміравання і канкрэтныя канстытуцыйна-прававыя паўнамоцтвы.
Пракурор раёна Алег ЦЫГАНОЎ і загадчык юрыдычнай кансультацыі раёна Таццяна ЯРОХІНА дапоўнілі выступоўцаў і нагадалі, што ў жабінкаўцаў зараз ёсць магчымасць унесці свае прапановы па паляпшэнні дзеючай Канстытуцыі і абавязак кожнага — прыняць удзел у рэферэндуме.
Наталля ВАЛОШКА
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%