Абмяркоўваюць педагогі

Прадстаўнікі настаўніцкай сябрыны раёна актыўна ўключыліся ў абмеркаванне праекта новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У дапамогу ім — прафсаюзныя лідары, якія наведваюць педагагічныя ўстановы і тлумачаць змены, што прапануюцца ў Асноўны Закон. Так, 13 студзеня старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Іван ВАСІЛЕНКА разам з начальнікам аддзела па адукацыі райвыканкама Галінай БУРКО і кіраўніком раённай педагагічнай галіновай арганізацыі Людмілай ВАЛЕТАВАЙ наведалі Жабінкаўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр, дзе правялі круглы стол. Затым яны сустрэліся з працоўнымі калектывамі ясляў-сада № 4 Жабінкі і Ракітніцкай сярэдняй школы. У жабінкаўскім яслях-садзе № 1 гасцей чакалі на дыялогавай пляцоўцы. Кожная сустрэча тычылася абмеркавання праекта новай Канстытуцыі. На наступны дзень Ніна Калыбская і Людміла Валетава пабывалі ў школе-інтэрнаце, у трэцяй гарадской школе разам з імі выступаў інспектар аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Уладзіслаў ДЖЫГІЛА. Не менш змястоўнай была размова з выхавальнікамі Крыўлянскага дзіцячага сада, куды наведаліся Ніна Уладзіміраўна і Людміла Яўгенаўна. У панядзелак, аўторак і сераду шчырыя размовы прафсаюзных лідараў і начальніка аддзела па адукацыі адбыліся ў яслях-садах № 2 і № 3 горада Жабінкі, ліцэі і другой гарадской школе.
Анатоль РОСТАЎ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.