Падарыце казку юным

Да бою курантаў, што павінны былі абвясціць аб наступленні новага 2022 года заставалася меней за паўсутак. У доме пяцігадовай Волечкі МАРАЗЮК, што жыве разам з татам і вялізным барбосам на хутары Пуцішча, усё было гатова да сустрэчы свята: на стале зіхацела гірляндамі навагодняя Ёлачка, малюнак з пажаданнем падарунка чакаў Дзеда Мароза. А вось і ён: пагрукаў у дзверы посахам, рашуча ўвайшоў у чысты ўтульны пакой. Маленькая Волечка не спужалася казачнага госця, нават памацала яго сівую бараду. Снягурка дапамагла дастаць з меха падарунак для маленькай. Тата Волечкі ледзь стрымаў слёзы. Шкада, што не радуецца прыходу гасцей мама дзяўчынкі, аднак назірае, мабыць, недзе з нябёсаў…
Затым Дзед Мароз са Снягуркай накіраваўся ў госці да Ганначкі ВАНЕКА. Ёй ужо 15, аднак яна, як і Волечка, верыць у цуды і казачныя пераўтварэнні. Падарунак ад гасцей ёй таксама прыйшоўся даспадобы.
— Наша арганізацыя вырашыла далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”, — кажа начальнік аддзела па аказанні страхавых паслуг прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Камянецкім раёне Таццяна ТАМАШУК. — Мы вырашылі ў гэтыя святочныя дні падарыць часцінку цяпла і ўвагі дзеткам, якім бракуе здароўя. Таму казачныя героі наведалі дзвюх выхаванак цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання Жабінкаўскага раёна. Рабіць дабро — так проста і так прыемна!
Таццяна АЛОЎЧЫК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.