Думаеце, з вешалкі? Не, памыляецеся! Тэатральная пастаноўка “Снежная Каралева”, якую паказалі выхаванцы студыі “Час перамен”, пачалася… з сімвала Новага года – мілага і гарэзлівага Тыграняці! Ён не паслухаўся маму, смела залез у “вялізную птушку, якая занесла яго да аблокаў”, а потым – пад ёлку да хлопчыкаў і дзяўчынак. Малышы з задавальненнем сачылі, як злая Снежная Каралева з дапамогай Троля захапіла Кая, а Герда паўсюль шукала брата… Напрыканцы казкі дзеці падняліся на сцэну, каб дапамагчы Каю скласці слова “Любоў”. Юныя акцёры (а гэта Маргарыта ЛУГАЎЦОВА, Вікторыя КІСЛАЯ, Аляксандра ПІЛІПУК, Валерый СВІЦІЧ і Станіслаў ЖУКАВАС) правялі для гасцей гульні, танцавалі, стваралі дзецям выдатны настрой.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%