На Жабінкаўшчыне з 25 снежня па 9 студзеня 2022 года праводзіцца прафілактычная акцыя “Карысныя канікулы”. Падчас яе пад асаблівай увагай будуць дзеці да 16 гадоў, якія не знаходзяцца дома пасля 23 гадзін вечара без суправаджэння дарослых. Супрацоўнікі РАУС будуць наведваць месцы масавага збору падлеткаў, а таксама гандлёвыя аб’екты з мэтай недапушчэння продажу алкагольных напояў непаўнагадовым.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%