Што чакаюць землякі ад новай Канстытуцыі?

Анатоль ДЗЕНІСЕЙКА:

– Калі зірнуць праўдзе ў вочы, то нашы грамадзяне ў паўсядзённым жыцці рэдка згадваюць Канстытуцыю сваёй краіны. Яно і зразумела: іх правы і свабоды выконваюцца. Канстытуцыя, якая дзейнічае зараз, замацоўвае прэзідэнцкую форму праўлення, яна іх задавальняе. Здаецца, навошта перабудоўваць тое, што годна служыць людзям? Аднак акружаючы нас свет мяняецца на вачах і далёка не заўжды ў лепшы бок. Каб не растварыцца ў гэтым чужым свеце, не згубіць твар нацыі, нам патрабуецца замацаваць у Асноўным Законе палажэнні, якія падкрэсліваюць нашу годнасць, менталітэт і дух беларусаў. Наша Белая Русь размясцілася, як белы ручнік на перакрыжаванні паміж Захадам і Усходам. Цягам стагоддзяў яна пакутавала ад армій захопнікаў. Адна з самых страшных трагедый адбылася ў гады Другой сусветнай вайны. У яе часы загінуў кожны трэці жыхар Беларусі, быў здзейснены генацыд нашага народа, таму, як ніколі раней, узнікла вострая патрэба замацаваць памяць аб трагедыі вайны ў рэдакцыі новай Канстытуцыі.

У ёй таксама замацоўваецца каштоўнасць інтытута сям’і. Глыбока ўпэўнены, што наша абноўленая Канстытуцыя ў гэтым плане раней ці пазней будзе высока ацэнена ў Еўропе і далёка за яе межамі.

Ёсць сэнс звярнуцца да гісторыі, прыгадаць як Асноўны Закон нашых продкаў – Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года, напісаны на старажытнабеларускай мове, быў прыкладам для ўсёй Еўропы. Сённяшнія беларусы сваёй Канстытуцыяй (у новай рэдакцыі) у чарговы раз змогуць паказаць прыклад астатняй Еўропе. Але не гэта галоўнае: наш Асноўны Закон будзе адлюстроўваць надзеі беларускага народа, стане абаронай яго правоў і свабод.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.