Валянціна КАЧКО:
– Пра тое, што наша краіна стаіць на парозе важнай, сапраўды гістарычнай падзеі – абмеркавання, а затым прыняцця на Усенародным рэферэндуме новага Асноўнага Закона, я, канечне, ведаю. Калі стане вядома дата правядзення рэферэндума, безумоўна, буду ў ім удзельнічаць, каб мой голас таксама быў пачуты. Мы, людзі пажылога ўзросту, якія ўжо шмат зведалі ў жыцці, можам на ўласныя вочы пабачыць, наколькі палепшылася родная краіна за апошнія тры дзясяткі гадоў. Прыемна параўнаць сённяшнюю Беларусь з той, якой яна была ў часы, калі толькі набыла суверэнітэт і незалежнасць. Часы, вядома, не стаяць на месцы, якасць жыцця прыкметна паляпшаецца і разам са зменамі ў грамадстве павінна мяняцца і Канстытуцыя, па якой усім нам жыць.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%