Падарункі ад дэпутатаў

Юныя выхаванцы Падлескага дзіцячага сада з нецярпеннем чакаюць прыходу Дзеда Мароза і Снягуркі. Малышы разам з выхавальніцай развучылі вершы і песенькі, каб вадзіць карагоды вакол упрыгожанай лясной Ялінкі. Навагодні ранішнік запланаваны на 30 снежня. На ім дзеці чакаюць падарункаў і здзяйснення жаданняў. Многія хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо напісалі лісты любімаму ўсімі чараўніку Дзядулю Марозу.
У панядзелак да малых завіталі госці — няхай не казачныя героі, але з сапраўднымі падарункамі! Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна СТАЦІЎКА і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу нашай краіны Анатоль ШАЛТАНЮК прыехалі павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячымі святамі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. Госці ўручылі маленькім гарэзам размалёўкі, салодкія наборы і фрукты. Дырэктар дзіцячай установы Надзея Кастыка атрымала ад Анатоля Шалтанюка сертыфікат на новенькую пральную машынку для дзіцячага сада.
Расчуленая падарункамі для выхаванцаў і ўвагай дэпутатаў да вясковай дзіцячай установы Надзея Рыгораўна разам з дзецьмі падзякавала за клопат з боку дзяржавы да падрастаючага пакалення.
Святлана КІСЛАЯ
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.