Што чакаюць землякі ад новай Канстытуцыі?

Праз некалькі тыдняў у нашай краіне адбудзецца чацвёрты па ліку рэферэндум. На ім выказаць свае адносіны да прыняцця зменаў у Канстытуцыю змогуць усе грамадзяне, што дасягнулі выбарчага ўзросту. Што чакаюць жабінкаўцы ад абноўленага Асноўнага Закона, згодна з якім будзе дзейнічаць наша краіна?

Ала ФАЛЕВІЧ: «У лютым будучага года плануецца правесці чацвёрты па ліку рэферэндум, будзе вынесены праект змяненняў у Асноўны Закон краіны. Наколькі ведаю, плануецца змяніць прэамбулу і 77 артыкулаў Канстытуцыі, дадаецца яшчэ адзін раздзел, дзе будзе вызначацца статус Усебеларускага народнага сходу. На асаблівым рахунку ў Канстытуцыі — сямейныя каштоўнасці, клопат аб пенсіянерах, захаванне гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці. Мне неабыякавы лёс краіны, у якой жыву я, мае дзеці і маленькі ўнучак Данік. Дарэчы, мае сыны — равеснікі суверэннай Беларусі. Чаго чакаю ад Асноўнага Закона краіны? Мне, як маці і маладой бабулі, хочацца большай падтрымкі маладым, якім жыць і гадаваць дзетак».

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.