Летнія канікулы непрыкметна праляцелі. Многія хлопчыкі і дзяўчынкі вернуцца за парты пасталелымі і загарэлымі. На перапынках яны будуць абменьвацца ўражаннямі аб летнім адпачынку ў лагерах ці санаторыях, аб экскурсіях і цікавых сустрэчах.
Бадай, будзе што ўспомніць дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўнагадовых, а таксама тым, хто прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы. Напрыклад, у апошні тыдзень лета работнікі міліцыі правялі прафілактычную сустрэчу з “цяжкімі” падлеткамі ў нязвыклым фармаце: сустрэліся ў футбольнай зале спартыўнай школы. Юнакі падчас двух таймаў намагаліся забіць як мага больш галоў у вароты міліцыянераў. І няхай перамога аказалася на баку людзей у пагонах (з лікам 9:5), каманда падлеткаў атрымала ад арганізатараў футбольнай таварыскай сустрэчы торт, сок і, вядома, процьму эмоцый і спартыўны запал.
Святлана КІСЛАЯ
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
