Каб шумелі бор і гай

Мінулы тыдзень выдаўся насычаным для працаўнікоў лесагаспадарчай галіны ўсёй нашай рэспублікі.
— Каторы год запар у пачатку красавіка мы выходзім на дзялянкі, пашкоджаныя стыхіямі або тыя, што засталіся пасля высечкі, каб пасадзіць на іх маладыя дрэўцы, — падзяліўся ляснічы Пятровіцкага лясніцтва Кобрынскага доследнага лясгаса Мікалай Палуянаў. — Вельмі радуе, што гэтая акцыя набыла традыцыйны характар, ахоплівае ўсю Беларусь і ўдзельнічае ў ёй з кожным годам усё больш добраахвотных памочнікаў. Сумеснымі намаганнямі мы зможам аднавіць і памножыць лясныя багацці, палепшыць экалагічны стан нашай сінявокай Беларусі.
Мікалай Адамавіч з задавальненнем падвёў вынік “Тыдня лесу” на Жабінкаўшчыне: на плошчы звыш 50 гектараў высаджаны маленькія сосны і бярозкі. Свой уклад у добрую справу ўнеслі розныя прадпрыемствы, арганізацыі, грамадскія аб’яднанні, установы раёна. Сярод тых, хто актыўна садзіў дрэўцы, прадстаўнікі Жабінкаўскага РАНС, РАУС і Следчага камітэта, раёна газазабеспячэння, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ГА “БРСМ”. Далучылася да акцыі і падрастаючае пакаленне — вучні Хмелеўскай, Маціевіцкай і Старасельскай школ.
Святлана КІСЛАЯ
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.