У Брэсце ўганаравалі пераможцаў XIII абласнога этапу конкурсу “Жанчына года — 2020”

У Доме культуры чыгуначнікаў у Брэсце ўганаравалі пераможцаў XIII абласнога этапу конкурсу “Жанчына года — 2020”. У ім прынялі ўдзел 45 прадстаўніц прыгожай паловы — сябровак Беларускага саюза жанчын, які з’яўляецца арганізатарам конкурсу.
Прыемна, што ў намінацыі “Паспяховы кіраўнік” перамогу святкавала Надзея Кандрацюк. Яна больш за 40 гадоў прысвяціла сельскай гаспадарцы, а на працягу апошніх дзесяці ўзначальвае адкрытае акцыянернае таварыства “Вазнясенскі”. Пад кіраўніцтвам Надзеі Рыгораўны гаспадарка стала адной з лепшых не толькі ў Брэсцкай вобласці, але і ў рэспубліцы.
Старшыня праўлення раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Ганна Кулагіна павіншавала Надзею Кандрацюк і заўважыла, што яна не першы раз становіцца пераможцай гэтага прэстыжнага конкурсу — у 2012 годзе Надзея Рыгораўна перамагла ў намінацыі “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва”. Ганна Яўгенаўна падкрэсліла, што гэта ганаровае званне, годная перамога і заслужаныя ўзнагароды — Віншавальны адрас ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Ганаровая грамата саюза жанчын. 20 сакавіка Надзея Рыгораўна будзе абараняць гонар Жабінкаўшчыны на рэспубліканскім узроўні конкурсу.
У намінацыі “Мацярынская слава” ў абласным этапе дыпламантам 2-й ступені стала выхавальнік дома сямейнага тыпу Алена Януш. Алена Віктараўна ўзнагароджана Ганаровай граматай і пачула ў свой адрас нямала цёплых слоў-віншаванняў.
Мы далучаемся да іх і зычым Надзеі Рыгораўне і Алене Віктараўне, каб іх актыўная жыццёвая пазіцыя, невычэрпная энергія, бадзёрасць і аптымізм дапамагалі і ў будучым дасягаць новых вышыняў.
Наталля ВАЛОШКА
Фота Валерыя КАРАЛЯ і Антона ПАПОВА

 

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.