ПРАГРАМА святочных мерапрыемстваў у рамках святкавання Дня горада

25 ліпеня 2020 года

Алея здароўя “Здаровы горад” (гарадскі парк, цэнтральная алея)
з 14.00 — кансультацыі урачоў, вызначэнне артэрыяльнага ціску, сатурацыі, узроўню глюкозы ў крыві, індэксу масы цела.
Горад майстроў (цэнтральная плошча)
з 14.00 — выстава-продаж работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці, майстар-класы па розных яе відах
Пляцоўка “Жабінка маладзёжная”
14.00 — раённы конкурс “Аўталэдзі-2020” (стаянка за гарадскім Домам культуры)
14.00-17.00 — паказ тэхнікі Жабінкаўскага РАНС, водная феерыя (гарадскі парк, раён возера)
15.00 — Віртуальная экскурсія “Жабінка гістарычная” (гарадская плошча)
Пляцоўка “Жабінка спартыўная”
14.00 — турнір па настольным тэнісе (танцавальная зала ГДК)
14.00 — спаборніцтвы па футболе (гарадскі стадыён)
15.00 — спаборніцтвы па пляжным валейболе (валейбольная пляцоўка)
Пляцоўка “Прэзентацыйная” (гарадскі парк)
19.00-21.00 — Прэзентацыя прадукцыі перапрацоўчых прадпрыемстваў раёна (ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” і ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”), канцэртная праграма, розыгрыш прызоў.
Пляцоўка “Чытальная зала пад адкрытым небам” (каля дзіцячай гарадской бібліятэкі)
з 14.00 — Турнір аматараў настольных гульняў
— Дзень красвардыста “Гімнастыка для розуму”
— Інтэлектуальна-забаўляльная праграма “Святочны парад загадак, віктарын, шарад”
— Гульня “Поле цудаў” “Ці ведаеце вы?”
— Буккросінг “Прачытаў сам — перадай іншаму”
Пляцоўка “Горад дзяцінства” (летняя танцпляцоўка)
14.00 — Конкурс малюнка на асфальце, гульнёвыя праграмы, конкурсы, аніматары, роставыя лялькі, паказальныя выступленні каратыстаў
15.00 — Бэби-марафон “Малышковыя старты» (забавы для немаўлят)
15.30 — Шоу мыльных бурбалак
19.00 — Фестываль фарбаў “Яркія людзі”, дзіцячая дыскатэка
Пляцоўка “Цэнтральная” (гарадская плошча)
17.00 — Урачыстае адкрыццё свята “Табе, мой горад!” з удзелам артыстаў з Мінска і Брэста
19.00 — Святочны канцэрт з удзелам цыркавой студыі “Вяснушкі” (г. Кобрын), творчых калектываў раёна
22.00 — Арт-сюрпрыз: кавер-група “BigStylеBand”
23.00 — Кінатэатр пад адкрытым небам. Прагляд мастацкага фільма “Рух угару” (“Движение вверх”).
23.00 — 2.00 — Маладзёжная дыскатэка “Танцуй, моладзь” (летняя танцпляцоўка)

***

У праграме свята: жывыя скульптуры, атракцыёны, салодкая вата, папкорн, электрамабілі, поні, катамараны, лазертаг і іншае.
У праграме магчымыя змены, дапаўненні, сюрпрызы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.