Курсант — гучыць ганарова!

Курсант навучальнай установы МУС Рэспублікі Беларусь ва ўсе часы з’яўляўся прыкладам дысцыплінаванасці і мужнасці. З маладога ўзросту ўчарашні школьнік спасцігае асновы права, стаіць на варце парадку і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу.
Каб стаць курсантам Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь ці Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь, патрэбна:
— валодаць павышаным пачуццём ад-казнасці, па сваіх асабістых, маральных, дзелавых якасцях і стане здароўя гатовым выконваць ускладзеныя на органы ўнутраных спраў абавязкі;
— падаць у Жабінкаўскі РАУС заяву аб паступленні ў міліцэйскую навучальную ўстанову на адзін з факультэтаў, прайсці прафесійны адбор і спецыяльныя праверкі;
— пасля праходжання медкамісіі ў чэрвені здаць цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай (беларускай) мове, замежнай мове і грамадазнаўстве.
Тыя, хто прайшоў па конкурсе на дзённую форму навучання, залічваюцца ў Акадэмію МУС ці Магілёўскі інстытут МУС і прымаюцца на службу ў органы ўнутраных спраў. Літаральна з першага дня навучэнцы з’яўляюцца супрацоўнікамі міліцыі і знахо-дзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні (забяспечваюцца жыллём, форменным абмундзіраваннем і годнай стыпендыяй).
Па пытанні паступлення ў Акадэмію МУС і Магілёўскі інстытут МУС звяртацца ў Жабінкаўскі РАУС у працоўныя дні з 9 да 18 гадзін па адрасе: г. Жабінка, вул. Наганава, 27, кабінет 16. Тэлефоны для даведак: 2-12-40, +375 (29) 828-80-36.
Яўген САМУСКЕВІЧ, намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.