Замест “Бадзёрасці” — СДЮШАР

Замест “Бадзёрасці” — СДЮШАР

Сёлета адбылася рэарганізацыя фізкультурна-аздараўленчай установы “СК “Бадзёрасць”. Цяпер гэта спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Жабінкаўскага раёна, і ўвесь будынак былога спартыўнага комплексу належыць ёй. Аб тым, што далі гэтыя змены ўстанове, калектыву, жабінкаўцам, расказаў дырэктар СДЮШАР Вячаслаў Каўганка.
— Раней першачарговымі задачамі спартыўнага комплексу “Бадзёрасць” як фізкультурна-аздараўленчай установы былі прада-стаўленне паслуг насель-ніцтву, арганізацыя спар-тыўна-масавай работы, прыцягненне жабінкаўцаў да заняткаў спортам. На базе ўстановы ладзіліся спартыўныя мерапрыемствы, спартландыі, праводзіліся спаборніцтвы, міжгаліновыя спартакіяды. Цяпер СДЮШАР — спецыялізаваная ўстанова, якая рыхтуе спартсменаў, і, адпаведна, у яе задачы іншыя. Тут згодна з раскладам прахо-дзяць заняткі груп пачатковай падрыхтоўкі і вучэбна-трэні-ровачных па чатырох відах спорту: боксе, плаванні, валейболе, лёгкай атлетыцы, ёсць і на платнай аснове. У будучым плануецца навучанне таэквандо, ладзяцца таксама спартыўныя спаборніцтвы. Час, які застаецца, — у распараджэнні жыхароў горада і раёна. Як і раней, жабінкаўцы могуць паплаваць у басейне, пагуляць у футбол, баскетбол, валейбол, настольны і вялікі тэніс, більярд, шашкі і шахматы, наведаць трэнажорную залу. Платныя індывідуальныя трэніроўкі па боксе праводзіць для жадаючых трэнер Юрый Аўчыннікаў. Каб вызначыцца з часам наведвання ўстановы, раю жабінкаўцам азнаёміцца з раскладам заняткаў, які ёсць на нашым сайце і знаходзіцца ў фае на дошцы аб’яў, каб не прыйсці дарма, калі басейн ці залы будуць занятыя.
Алёна НІКАНЧУК
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top