Пра работу са зваротамі грамадзян і стан правапарадку ў раёне

Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося на мінулым тыдні, разглядаліся два важныя пытанні. Пра работу са зваротамі грамадзян у ліпені бягучага года расказала галоўны спецыяліст аддзела юрыдычнага суправаджэння і па рабоце са зваротамі грама-дзян і юрыдычных асоб райвыканкама Алена Акуліч. Алена Аляксееўна адзначыла, што ў мінулым месяцы ў райвыканкам паступіла 27 зваротаў, у ходзе правядзення “прамых тэлефонных ліній” — шэсць. 12 зваротаў тычыліся пытанняў жыллёвага фонду і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, чатыры — землеўпарадкавання і землекарыстання, два — дзейнасці органаў унутраных спраў, па пытаннях фінансаў і падаткаабкладання, архітэктуры і будаўніцтва, гандлю, сацыяльнага і пенсійнага забеспячэння, адукацыі і культуры было па адным звароце.
Па выніках іх разгляду грамадзянцы Конанавай адмоўлена ў выкананні работ па пакрыцці вуліцы Францыска Скарыны шчэбенем, бо ў другім квартале бягучага года былі выкананы работы па перапрафіляванні дарогі з унясеннем шчэбене-пясчана-гравійнай сумесі.
Задаволены чатыры звароты грамадзян. Работнікі Жабінкаўскай ЖКГ скасілі расліннасць каля дома № 14 на вуліцы Маладзёжнай, адрамантавалі арэлі на дзіцячай гульнёвай пляцоўцы, пафарбавалі лавачкі, адрэа-гаваўшы на зварот Л.М. Бадрак. Абкошаны і вуліца Янкі Купалы, і тэрыторыя каля аўтобуснага прыпынку, аб чым прасіла ў электронным звароце жыхарка Жабінкі Е.С. Бацук. Таксама Жабінкаўскай ЖКГ выкананы работы па прадаўжэнні трубы для адводу дажджавой вады і ўстаноўцы агаро-джы каля дома № 5 на вуліцы Пушкіна (зварот грамадзяніна Кажамякіна). Грамадзяніну Макарэвічу прадастаўлена субсідыя на пагашэнне часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам, узятым на будаўніцтва індывідуальнага жылога дома.
Па 16 зваротах дадзены тлумачэнні, тры знаходзяцца на кантролі.
Пра стан законнасці і правапарадку на Жабінкаўшчыне ў першым паўгоддзі бягучага года паведаміў пракурор раёна Уладзімір Кірылюк. Ён адзначыў, што ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года адбылося зніжэнне агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў з 80 да 78, а ўзровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва склаў 32 злачынствы — на чатыры менш за сярэднеабласны паказчык. Разам з тым, павялічылася колькасць злачынстваў у Жабінкаўскім сельсавеце — з 2 да 13, Ленінскім — з 5 да 9, Крыўлянскім — з 4 да 7 і Ракітніцкім — з 5 да 6, што сведчыць пра недастатковы ўзровень прафілактычнай работы, якая праводзіцца на ўказаных тэрыторыях.
Выступоўца засяродзіў увагу прысутных, што ў два разы павялічыліся рэцыдыўныя злачынствы, удзельная іх вага вырасла з 29,8 да 53,8 працэнта.
У першым паўгоддзі пракуратура раёна выявіла парушэнні заканадаўства аб працы ў ААТ “Жабінкаўскі” і шматлікія парушэнні заканадаўства аб ахове працы ў перыяд пасяўных работ у ААТ “Жабінкаўскі” і “Азяты АГРА”. Іх кіраўнікам рэкамендавана прыняць дзейсныя меры па захаванні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы і тэхніцы бяспекі.
Старшыням Жабінкаўскага, Ленінскага, Крыўлянскага і Ракітніцкага сельвыканкамаў пракурор параіў прааналізаваць прычыны і ўмовы, якія садзейнічалі здзяйсненню злачынстваў, і прыняць дадатковыя меры, накіраваныя на прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў на падведамасных тэрыторыях. Сельскім выканаўчым камітэтам сумесна з аддзелам унутраных спраў райвыканкама неабходна ажыццяўляць мерапрыемствы па выяўленні і ўхіленні рэцыдыўных злачынстваў.
Па разгледжаных пытаннях былі прыняты адпаведныя рашэнні.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна