“Юбілейны” запрашае на прэм’еру

“Юбілейны” запрашае на прэм’еру

Алёна НІКАНЧУК.

У нашым кінатэатры адбыліся прыемныя змены, якія, упэўнена, парадуюць гледачоў. Зусім па-іншаму пасля рамонту цяпер выглядае глядзельная зала: афарбаваныя сцены, новая падлога, прыступкі з падсветкаю. Для зручнасці гледачоў і большага камфорту тут устанавілі новыя крэслы і двухмесныя канапы. Аднак, што ў разы прыемней: сённяшні “Юбілейны” набыў сучаснае лічбавае абсталяванне, якое дасць магчымасць дэманстраваць прэм’ерныя паказы фільмаў. Неўзабаве, у глядзельнай зале з’явяцца кандыцыянеры, іх устаноўка плануецца ў ліпені. Пасля свайго абнаўлення кінатэатр чакае гасцей. 27 чэрвеня адбудзецца прэм’ерны паказ кінакамедыі вытворчасці ЗША “Тая яшчэ парачка”. Яна будзе дэманстравацца на працягу чатырох дзён. Сеансы пачынаюцца ў 18.30 і 21.00. Тэлефон для даведак: 2-16-10 і 2-18-18. Наведайце абноўлены “Юбілейны”!

Popularity: 1%

Top