Цікавыя сустрэчы з дзецьмі
Exif_JPEG_420

Цікавыя сустрэчы з дзецьмі

30 мая ў школах раёна прагучаў апошні званок для сёлетніх выпускнікоў. На ўрачыстай лінейцы, прысвечанай гэтай значнай падзеі, у першай адзінаццацігодцы прысутнічаў часова выконваючы абавязкі начальніка Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь старшы лейтэнант міліцыі Сяргей Якаўчук. У рамках акцыі “Спакой. Надзейнасць. Бяспека” ён павіншаваў выпускнікоў з заканчэннем школы і запрасіў іх пасля атрымання далейшай адукацыі на службу ў аддзел аховы.
31 мая ў рамках гэтай жа акцыі, якая была прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей, у аддзеле арганізавалі Дзень адчыненых дзвярэй для навучэнцаў 7-х класаў першай школы па тэме “Знаёмцеся — прафесія міліцыянер-кінолаг”. Перад хлопчыкамі і дзяўчынкамі выступіў Сяргей Якаўчук, які расказаў пра гісторыю аддзела і службу ў органах унутраных спраў. Была праведзена таксама аглядная экскурсія па ўстанове, падчас якой навучэнцы пазнаёміліся з экіпіроўкай міліцыянера-кінолага. Затым было арганізавана паказальнае выступленне службовай сабакі Лонгі пад кіраўніцтвам прапаршчыка міліцыі Рамана Баранчука. Міліцыянер-кінолаг прадэманстраваў здольнасці сабакі на паласе перашкод, у дрэсіроўцы, па вучэбным затрыманні злачынцы. Раман Віктаравіч адказаў на пытанні школьнікаў, якія тычыліся кіналагічнай службы і дрэсіроўкі чацвералапых сяброў. Па водгуках юных гасцей мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнаваўчым.
Марыя ГАЦКЕВІЧ, спецыяліст па кадрах Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы.

Popularity: 1%

Top