Азяцкі. Каля дзесяці гадоў з Азяцкім сельсаветам супрацоўнічае брытанскі дабрачынны фонд “Жыццё — дзецям Чарнобыля” (працу арганізацыі курыруе беларус, які жыве ў Вялікабрытаніі, Дзяніс Выстаўкін). За гэты час на туманным Альбіёне аздаравіліся больш за сотню азяцкіх дзяцей. Сёлета яшчэ дзесяць маленькіх жыхароў Азятаў, Старога Сяла і Ракітніцы, у асноўным са шматдзетных сем’яў, накіроўваюцца ў паўднёва-ўсходнюю Англію, дзе будуць адпачываць на працягу чэрвеня.
Жабінкаўскі. Старыя могілкі нярэдка захоўваюць нечаканыя таямніцы. Днямі стала вядома пра два цікавыя пахаванні ХІХ стагоддзя ў Здзітаве. Першае належыць стацкаму саветніку Паўлу Іванавічу Маславу (1809-1872), другое — Канстанцыі Івановай, жонцы унтэр-афіцэра Лаўрэнція Яўсеевіча Мацюхіна. Камунальнікам, на балансе якіх знахо-дзяцца могілкі, і аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама неабходна звярнуць увагу на гэтыя цікавыя памяткі мінулага.
Сцяпанкаўскі. Дзякуючы аматарам гісторыі папаўняюцца фонды раённага музея ў Малых Сяхновічах. Так, жыхар горада над Бугам Андрэй Чаркасаў перадаў супрацоўнікам установы мыльніцу ў выгля-дзе ракавінкі (прыкладна канца ХІХ — пачатку ХХ ст.ст.) і ядро, знойдзенае паблізу колішняга млына ў Вялікіх Сяхновічах. Актыўна праводзяцца таксама экскурсіі з наведвальнікамі з Жабінкі, Брэста, Пружан, Рэспублікі Польшча. Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ладзіліся музейна-педагагічныя заняткі “1418 дзён і начэй” для вучняў трэцяй гарадской, Крыўлянскай і Ленінскай школ.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
