На экскурсію – у загс

Як расшыфроўваецца абрэвіятура “загс”? Якія паслугі аказваюць тут? З якога ўзросту можна афіцыйна стаць мужам і жонкай? Што рабіць, калі не падабаецца ўласнае імя і прозвішча? Адкуль вядзецца традыцыя абменьвацца пярсцёнкамі? На гэтыя і іншыя пытанні маглі атрымаць адказы сямікласнікі трэцяй гарадской школы, што ра-зам з класным кіраўніком Ірынай Істнай (на здымку) адправіліся на пазнавальную экскурсію ў Жабінкаўскі загс, якую для іх правяла начальнік установы Галіна Аксюцік. А потым для вучняў супра-
цоўнікамі раённай біблі-ятэкі Юліяй Андрасюк і Валянцінай Славуціч быў падрыхтаваны відэасалон “Вянец усіх каштоўнасцей — сям’я”, прысвечаны Міжна-роднаму дню сям’і. А днём раней на экскурсію ў загс прыходзілі вучні гарадскога ліцэя.
Тэкст і фота Святланы БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна