Выпускныя экзамены па завяршэннi навучання i выхавання на другой і трэцяй ступенях агульнай сярэдняй адукацыi праводзяцца сёлета з 1 па 8 чэрвеня.
Вучні 9 класаў традыцыйна будуць здаваць тры выпускныя экзамены (усе — у пісьмовай форме) па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Руская мова” і “Матэматыка”. Адзінаццацікласнікаў чакаюць чатыры абавязковыя выпускныя іспыты: па беларускай або рускай мове (у пісьмовай форме), па матэматыцы (пісьмова), па замежнай мове і гісторыі Беларусі (у вуснай форме па экзаменацыйных білетах).
Пiсьмовыя экзамены пачынаюцца ў 9 гадзiн. У адпаведнасцi з Правiламi правядзення атэ-стацыi вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі тэксты і заданні для правядзення выпускных экзаменаў у пісьмовай форме па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі аб’яўляюцца праз СМІ. Сёлета, як і ў мінулым годзе, акрамя абвяшчэння па тэлебачанні і радыё, тэксты і заданні будуць размешчаны на партале Міністэрства адукацыі (edu.gov.by).
Вучнi, якiя захварэлі ў перыяд правядзення выпускных экзаменаў, могуць здаваць іх у іншы тэрмін: дзевяцікласнікі 21 жніўня — па беларускай мове, 23 жніўня — па рускай, 26 жніўня — па матэматыцы; адзінаццацікласнікі 22 жніўня — па матэматыцы, 27 жніўня — па беларускай або рускай мове.
Па пытаннях арганізаванага заканчэння навучальнага года і якаснага правядзення выпускных экзаменаў у аддзеле па адукацыі райвыканкама будзе арганізавана работа “гарачай лініі” з 27 мая па
8 чэрвеня ў працоўныя дні па тэлефонах: 2-18-05, 2-16-09, 2-38-53 з 8.00 да 17.00; у суботу і нядзелю з 9.00 да 14.00 па тэлефонах 2-23-05, 2-16-09.
Паважаныя выпускнікі! Паспяховай вам здачы экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання!
Іна ТАРАСЕВІЧ, намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
