Час мяняць шыны

Нагадваем, што з 16 студзеня 2015 года ўступіў у законную сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2014 года № 483 “Аб унясенні змен і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2005 года
№ 551”. Згодна з ім пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай масай да 3,5 тон уключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тон, а таксама да 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. Яны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку.
Паважаныя кіроўцы, памятайце, што ў зімовы перыяд на аварыйнасць у значнай ступені ўплываюць шыны, устаноўленыя на вашым аўтамабілі. Яны дапамагаюць скараціць тармазны шлях і значна паляпшаюць кіраванне ва ўмовах галалёду і снежнага накату. І вельмі важны момант: калі вы сталі віноўнікам ДТЗ і на вашым аўтамабілі адсутнічаюць зімовыя шыны, то гэта акалічнасць з’яўляецца абцяжарваючай.
Звяртаем увагу, што 26 лістапада на Жабінкаўшчыне стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя “Жыццё даражэйшае за шыны!”, якая працягнецца да 6 снежня.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна