У спякотнае надвор’е захоўвайце санітарныя нормы

У спякотнае надвор’е захоўвайце санітарныя нормы

Жабінкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі інфармуе, што сёлета на Брэстчыне і ў нашым раёне захоўваецца кантралюемая сітуацыя па захваральнасці на вострыя кішэчныя інфекцыі (ВКІ).
За чатыры месяцы бягучага года паказчык захваральнасці на ВКІ на Жабінкаўшчыне перавышае абласны. Пераважна хварэюць дзеці. Адзначаецца рост захваральнасці на розныя клінічныя формы энтэравірусных інфекцый.
У сувязі з павышанай тэмпературай атмасфернага паветра, якая ўсталявалася, і з мэтай забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, прафілактыкі інфекцыйных захворванняў, суб’ектам гаспадарання, дзейнасць якіх звязана з вытворчасцю, захоўваннем, транспарціроўкай і рэалізацыяй харчовых прадуктаў, неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на захаванне ўмоў, тэрмінаў захоўвання і рэалізацыі харчовай сыравіны і прадуктаў, тэхналогію прыгатавання страў, спраўнасць і эфектыўную работу халадзільнага і тэхналагічнага абсталявання, кухоннага і сталовага посуду, на санітарны стан, асабліва харчаблокаў аздараўленчых лагераў, устаноў дашкольнай адукацыі, забеспячэнне штодзённага вытворчага кантролю за захаваннем санітарных правіл.
Неабходна забяспечыць эфектыўную работу сістэмы вентыляцыі, адпаведнасць паказчыкаў мікраклімату памяшканняў вытворчых і для наведвальнікаў, патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
Ва ўстановах для дзяцей, аздараўленчых і санаторна-курортных арганізацыях, установах дашкольнай адукацыі неабходна забяспечыць належны пітны рэжым, сістэматычны кантроль за захаваннем умоў і правіл асабістай гігіены хлопчыкамі і дзяўчынкамі, захаваннем рэжыму праветрывання памяшканняў, дзе яны знаходзяцца.
Арганізоўваць прагулкі дзяцей толькі ў ранішнія гадзіны (з 8 да 12) і вячэрнія (пасля 18). У сонечнае надвор’е яны павінны быць у галаўных уборах. Абмяжоўваць паходы і экскурсіі пры тэмпературы паветра вышэй за 24 градусы.
Уладзімір ЛАПУС, урач-эпідэміёлаг Жабінкаўскага райЦГЭ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top