Саюзная дзяржава – пазнаваемы брэнд

Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
Спасылаючыся на розныя сацыялагічныя апытанні, пасол адзначыў, што адабраюць або хацелі б жыць у братэрскіх адносінах з Расіяй прыкладна ад 60 да 70 працэнтаў беларусаў. “І такая ж колькасць расіян таксама хацела б жыць у братэрскіх адносінах з Беларуссю. А Саюзная дзяржава – гэта вянец нашых адносінаў”, – дадаў ён. Прычым усе рэспандэнты ведаюць, што ўяўляе сабой Саюзная дзяржава і якія механізмы дасягнення мэтаў гэтага інтэграцыйнага аб’яднання.

Асаблівая ўвага – развіццю турыстычнай інфраструктуры

Як паведаміў журналістам намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіл Партной, у Год малой радзімы асаблівая ўвага павінна ўдзяляцца развіццю інфраструктуры, у тым ліку ў невялікіх населеных пунктах, раённых цэнтрах для арганізацыі дастойнага прыёму адпачывальнікаў. Павялічваецца колькасць аграэкасядзіб і павышаецца ўзровень абслугоўвання турыстаў, у гэтых адносінах адзначаецца ярка выяўленая дынаміка. “Калі гаварыць аб замежных турыстах, то гэты від адпачынку цікавы не толькі расіянам, але і грамадзянам краін Заходняй Еўропы, Кітая, Ізраіля”, – адзначыў Міхаіл Партной. Ён таксама падкрэсліў, што прыняты ўказ аб мерах па развіцці аграэкатурызму прадастаўляе беспрэцэдэнтныя ўмовы.
Па стане на 1 студзеня 2018 года ў Беларусі зарэгістраваны 1444 суб’екты турыстычнай дзейнасці (на 1 студзеня 2017 года – 1376 суб’ектаў). У іх ліку 586 гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння на 38,6 тыс. месцаў, 486 санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый, 2319 суб’ектаў аграэкатурызму, 40 стаянак для кемпераў.

Створана ўнікальная “Карта госця”

Інфармацыйна-рэкламным камунальным унітарным прадпрыемствам “Мінгардаведка” пры падтрымцы ўстановы “Інфармацыйна-турыстычны цэнтр “Мінск” створаны турыстычны прадукт “Карта госця”, паведамілі ў Дэпартаменце па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Беларусі.
“Карта госця” – унікальная турыстычная праграма, асноўнай задачай якой з’яўляецца прыцягненне замежных і айчынных турыстаў, а таксама папулярызацыя беларускай культуры і беларускіх брэндаў на сусветным узроўні. Дадзены прадукт дазваляе ацаніць турыстычны патэнцыял горада і рэспублікі і вызначыць для сябе найбольш цікавыя аб’екты.
Трымальніку “Карты госця” даецца права на льготы і прэферэнцыі пры наведванні музеяў, забаўляльных цэнтраў, аб’ектаў харчавання і гандлю, гасцініц і г. д., а таксама права на безлімітны праезд у гарадскім транспарце на працягу вызначанага перыяду часу і 10 паездак у метро.
Пры пакупцы турыстычнага прадукта “Карта госця” ўладальнік атрымлівае адзіную электронную карту, папяровы даведнік (152 старонкі) і магчымасць выкарыстоўваць электронны дадатак на англійскай і рускай мовах.

Аб’яўлены першы конкурс “Нацыянальная кінапрэмія Беларусі”

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Лепшы фільм у ігравой форме”; “Лепшы тэлесерыял у ігравой форме”; “Лепшая галоўная мужчынская роля”; “Лепшая галоўная жаночая роля”; “Лепшы фільм у анімацыйнай форме”; “Лепшы кароткаметражны фільм”; “Лепшая рэжысёрская работа”; “Лепшы сцэнарый”; “Лепшая аператарская работа”; “Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка”; “Лепшая работа мастака па касцюмах”; “Лепшая музыка да фільма”; “Лепшы мантаж фільма”; “Лепшы гукарэжысёр фільма”; “Лепшы дэбют у кіно па названых намінацыях”; “За выдатны ўклад у беларускі кінематограф”; “За выдатны ўклад беларускіх кінематаграфістаў у замежны кінематограф” і іншыя.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца фільмы, вытворцамі (прадзюсарамі) якіх з’яўляюцца рэзідэнты Рэспублікі Беларусь, вытворчасці двух апошніх гадоў да 1 кастрычніка года, у якім прысуджаецца прэмія, а таксама іх аўтары, іншыя ўдзельнікі здымачных груп і выканаўцаў роляў у такіх фільмах.
У журы ўвойдуць вядомыя і аўтарытэтныя работнікі кінематаграфіі, выкладчыкі ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, кіназнаўцы, кінакрытыкі.
Пераможцам конкурсу ў кожнай намінацыі ўручаць спецыяльныя прызы (статуэтку), дыплом пераможцы і грашовую прэмію.
Конкурс праводзіцца з мэтай захавання і развіцця лепшых традыцый і дасягненняў беларускага кінамастацтва, іх папулярызацыі ў Беларусі і за яе межамі; стымулявання вытворчасці фільмаў і фарміравання нацыянальнага кінарынку; выяўлення і падтрымкі таленавітых творчых работнікаў у галіне кінематаграфіі, павышэння іх прафесійнага майстэрства.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.