“Салодкая” перамога ў футбольнай лізе


Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.
На працягу двух месяцаў не сціхалі спартыўныя баталіі ў ФАУ “СК “Бадзёрасць” падчас пятых раённых спаборніцтваў па міні-футболе “Жабінкаўская футбольная ліга – 2018” сярод аматарскіх каманд. Нарэшце, у мінулую нядзелю (і гэта быў зусім не першакрасавіцкі жарт) сталі вядомы пераможцы лігі.
Дырэктар спартыўнага комплексу “Бадзёрасць” Вячаслаў Каўганка падзякаваў удзельнікам за майстэрства, цярпенне, спартыўны запал, жаданне стаць лепшым у гэтай відовішчнай гульні і ўручыў заслужаныя ўзнагароды. Так, Павел Мышкавец з каманды “Млын”, які забіў найбольш галоў, стаў лепшым бамбардзірам. Сяргей Шульжык з “Цукровага завода” атрымаў званне “Лепшы асістэнт”, а Сяргей Кашалюк з гэтай каманды прызнаны лепшым варатаром.
А сярод каманд прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: трэцяе – у “Мэты”, другое – у “Млына”, а ганаровае першае заваявалі спартсмены цукровага завода.
Усе пераможцы футбольнай лігі атрымалі дыпломы і кубкі, а балельшчыкі – задавальненне ад захапляльнай гульні.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.