Перамогу святкавалі выратавальнікі

 

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.
У мінулую суботу ў ФАУ “СК “Бадзёрасць” адбылася раённая спартакіяда сярод маладых супрацоўнікаў раённага аддзела надзвычайных сітуацый, аддзела Дэпартамента аховы і актыву РК ГА “БРСМ”.
Каманды змагаліся за лаўры пераможцы ў пяці відах спорту. Адкрылася спартакіяда гульнёй у міні-футбол. Тут фартуна ўсміхнулася каман-дзе актывістаў БРСМ. Юнакі і дзяўчаты былі таксама лепшымі і ў гульні ў дартс.
У армрэслінгу, перацягванні каната і эстафеце па плаванні бясспрэчнымі лідарамі аказаліся прадстаўнікі каманды РАНС. Другое месца ў названых відах спорту заваяалі актывісты БРСМ, трэцяе –
каманда ад Дэпартамента аховы.
У выніку па колькасці набраных балаў заслужанае званне пераможцы дасталося выратавальнікам-пажарным, другое – камандзе БРСМ, трэцяе – аддзелу Дэпартамента аховы.
Вось ён, доўгачаканы момант узнагароджвання. Каманда-пераможца атрымала прыгожы пераходны кубак, граматы і падарункі ад райкама ГА “БРСМ”, астатнія, якім крышку не хапіла да перамогі, –
дыпломы.
Не засталіся без узнагарод і гульцы, якія пакарылі суддзяў сваёй сілай і трапнасцю. Так, Вадзім Небяльчук быў лепшы ў армрэслінгу, а Максім Абрамук і Лідзія Лінік – у дартсе. Яны атрымалі дыпломы ад старшыні Жабінкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніны Калыбскай.
Арганізатары спартакіяды: першы сакратар РК ГА “БРСМ” Марыя Сянішына і старшыня Жабінкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Калыбская спадзяюцца, што спартыўнае спаборніцтва, якое ўжо стала традыцыйным, у наступны раз збярэ нашмат больш удзельнікаў і будзе яшчэ больш відовішчным і захапляльным.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*