Дарагія парафіяне, паважаныя жыхары горада і раёна! Хрыстос уваскрос!

Няма ў чалавечай мове слоў больш жыватворных і цудадзейных, чым гэтыя два. У іх і пераможная вестка, і заклік да радасці, і прывітанне любові, і пажаданне міру, і знак Божай міласэрнасці да чалавечага роду. Перажываючы ў гэтым Надзвычайным Годзе Божай Міласэрнасці найсвяцейшы час нашага адкуплення і радуючыся неспасцігальнай любові Збаўцы да ўсяго чалавецтва, складаю вам шчырыя і найлепшыя пажаданні. Няхай Уваскрослы Хрыстос адорвае моцным здароўем, радасцю і сілай, каб прымаць кожны дзень новыя заданні і выклікі. Няхай умацоўвае веру, надзею і любоў, якіх так моцна патрабуе сучасны свет. Няхай, нарэшце, знак пустога гроба напаўняе супакоем і ўпэўненасцю, што менавіта Богу належыць канчатковая перамога над смерцю і цемрай зла, а Яго міласэрнасць не мае межаў.

З павагай, кс. канонік Тадэвуш АЛЬШЭЎСКІ, настаяцель Рымска-Каталіцкага прыхода ім. Св. Юзафа ў Жабінцы.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*