Актыўныя, Бясстрашныя, Жыццярадасныя!

Актыўныя, Бясстрашныя, Жыццярадасныя!

 Дар’я ЧЭРВЕНЬСКАЯ.

У другі раз пінская зямля прымала ўдзельнікаў абласной алімпіяды па асновах бяспекі жыццядзейнасці. У трох узроставых катэгорыях свой узровень падрыхтоўкі прадэманстравалі 20 каманд – усяго 120 школьнікаў і гімназістаў з усіх рэгіёнаў Брэстчыны. Гонар Жабінкаўскага раёна на абласным этапе абаранялі шэсць навучэнцаў. Вызначыць прадстаўнікоў нашай каманды дапамагло раённае спаборніцтва, у якім прынялі ўдзел усе школы Жабінкаўшчыны. Яно адбылося дыстанцыйна з дапамогай электроннай пошты РАНС. Сярод навучэнцаў пачатковых класаў добрыя веды прадэманстравалі Арцём Шэдаў, Назар Міхальчук, Міхаіл Білека, Ганна Лахаюк (Ленінская СШ), Ягор Мядзведзь з першай школы, Лізавета Галавейка, Мацвей Якіменка, Глеб Рапека (другая адзінаццацігодка), Андрэй Цупа з Маціевіцкай і Арцём Краўчук з Ракітніцкай школ. Сярод 5-7 класаў лепшымі сталі Ірына Філіманюк з першай і Мікіта Гінь з другой адзінаццацігодак, Іван Звераў (Ленінская СШ) і Вераніка Збайчакова (Старасельская школа). У старэйшай ступені вылучыліся вучні другой школы Яўген Свіціч і Настасся Нябогава, Лізавета Козел з гарадскога ліцэя. Для іх падрыхтаваны невялікія падарункі на памяць ад раённага аддзела надзвычайных сітуацый.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*