Прэмія “Поспех” па-жабінкаўску?

Я – мама трох дачушак. Старэйшая Ганначка вучыцца ў другім класе Іванаўскай школы
№ 3, сярэдняя Леначка толькі рыхтуецца стаць вучаніцай восенню, а малодшая Кацярынка збіраецца наведваць ясельную групу. Як і ўсім клапатлівым бацькам, мне хочацца, каб любіміцы былі разумныя, кемлівыя, здаровенькія, радавалі поспехамі ў вучобе. Нядаўна ад сяброўкі даведалася, што ў нашым Іванаўскім раёне для таленавітых дзяцей (дашкольнікаў і вучняў, навучэнцаў спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў) прадугледжана прэмія “Поспех”. Прэтэндаваць на яе могуць пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх, абласных прадметных алімпіяд, конкурсаў даследчых работ, спартакіяд, фестываляў і выстаў. Прычым перамога падмацоўваецца матэрыяльна-грашовай прэміяй ад адной да шасці базавых велічыняў. Які гэта стымул для таленавітых дзяцей, якія любяць вучыцца, развіваюць свае здольнасці, праслаўляюць родны раён!
Парадавалася за юных іванаўцаў і падумала: а чаму б і на Жабінкаўшчыне (маёй малой радзіме, дзе нарадзілася, вучылася і расла, дзе заўжды з радасцю сустракаюць мама з татам, брат з жонкай, былыя школьныя сябры) не пераняць гэтую ініцыятыву? Тут таксама нямала таленавітых і творчых дзяцей. Атрымаць грашовую прэмію з рук кіраўніцтва раёна за дасягненні ў юным узросце – паверце, дарагога каштуе і запомніцца на ўсё жыццё.
Вольга МІХАЛЬЧУК, Іванаўскі раён.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.