У райвыканкаме адбылася першая арганізацыйная сесія Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання.
Першую сесію зноў абранага райсавета дэпутатаў адкрыла старшыня раённай выбарчай камісіі Святлана Озальс. Яна адзначыла:
– Разгледзеўшы пратаколы выбарчых камісій аб выніках галасавання, упэўнена, што выбары праведзены згодна з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь і раённы Савет дэпутатаў абраны ў правамоцным скла-дзе. Усяго ў галасаванні на Жабінкаўшчыне прынялі ўдзел 88,6 % выбаршчыкаў, уключаных у спісы. На 27 мандатаў быў зарэгістраваны 27 кандыдат. У новым складзе Савета дэпутатаў 6 прадстаўнікоу сферы адукацыі, культуры, аховы здароўя, 7 – прамысловасці, транспарту, гандлю, будаўніцтва, бытавога абслугоўвання, 3 – сельскай гаспадаркі, па аднаму прадстаўніку праваахоўных органаў, РАНС, сектара прадпры-мальніцтва, 3 – работнікі іншых сфер дзейнасці.
Пры гэтым у складзе раённага Савета дэпутатаў 8 жанчын.
13 дэпутатам яшчэ няма 40 гадоў, шасцёра знаходзяцца ва ўзросце ад 40 да 50 гадоў, восем – ад 50 да 60-ці.
Старшынёй Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання тайным галасаваннем, згодна з арт. 21 Закона Рэспублікі Беларусь аб мясцовым кіраванні і самакіраванні, аднагалосна абраны дэпутат па Сцяпанкаўскай выбарчай акрузе № 24 Анатоль Шалтанюк. У падтрымку яго кандыдатуры выступілі ягоныя калегі. Напрыклад, старшыня Крыўлянскага сельскага Савета дэпутатаў Анатоль Марчук выказаўся аб старшыні райсавета дэпутатаў як аб справядлівым, адкрытым, добразычлівым чалавеку, які нямала зрабіў для жыхароў раёна, гатовым заўжды выслухаць і прыйсці на дапамогу. Мікалай Шпакоўскі, дэпутат па прамысловай выбарчай акрузе №12, таксама далучыўся да яго выступлення: ён выказаў Анатолю Вітальевічу словы ўдзячнасці за тое, што заўжды давяраў прафесіяналам, прымаў справядлівыя і правільныя рашэнні. Павіншаваў зноў абранага старшыню раённага Савета дэпутатаў кіраўнік раёна Дзмітрый Гарадзецкі. Ён падкрэсліў: “Анатоль Вітальевіч шмат зрабіў для Жабінкі і, спадзяемся, яшчэ больш зможа дабіцца. Быць дэпутатам –
няпроста. Работа з людзьмі патрабуе ад кожнага з іх як прафесійнага вопыту, так і жыццёвага ведання абстаноўкі, умення паставіць сябе на месца іншага чалавека і ў той жа час заставацца аб’ектыўным і прынцыповым. Усё гэта Анатоль Вітальевіч прымяняе на практыцы”.
Дзмітрый Мікалаевіч пажадаў новаму саставу Савета (17 чалавек абраны ўпершыню) плённай працы дзеля паляпшэння ўмоў жыцця жабінкаўцаў. Узаема-
дзеянне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў павінна даваць станоўчыя вынікі.
Падчас першай сесіі 28 склікання былі вырашаны арганізацыйныя моманты, а таксама на абмеркаванне выносіліся два пытанні: “Аб выкарыстанні раённага бюджэту за 2017 год” і “Аб змяненні межаў вёскі Новыя Дворы Крыўлянскага сельсавета”.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%