Прэс-аўтаклуб

 

“Ралі” па полі на квадрацыкле

Супрацоўнікі Дзяржаўта-інспекцыі вобласці праводзяць мэтанакіраваную рэйдавую адпрацоўку па выяўленні і спыненні парушэнняў заканадаўства ўладаль-нікамі мотаўсюдыходаў (квадрацыклаў) і аналагічных транспартных сродкаў паблізу сельскагаспадарчых угоддзяў, якія прылягаюць да населеных пунктаў, месцаў адпачынку грамадзян.
11 лютага ў 22.25 падчас рэйдавага мерапрыемства на тэрыторыі нашага раёна супрацоўнікі АДАІ Жабінкаўскага РАУС заўважылі ў аграгарадку Мацеевічы квадрацыкл, які рухаўся па полі на невялікай хуткасці. Было прынята рашэнне затрымаць кіроўцу. У інспектараў узнікла падазрэнне, што вадзіцель нападпітку. Яны прапанавалі праехаць у раённую бальніцу для праходжання медыцынскага агляду.
Супрацоўнікі ДАІ не памыліліся: жыхар райцэнтра кіраваў квадрацыклам у нецвярозым стане – 2.0 праміле алкаголю. Выяўлена, што раней гэты грамадзянін тройчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. Квадрацыкл быў дастаўлены на ахоўную штрафстаянку.
Правапарушальніка прыцягнулі да адміні-страцыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічыняў з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам на тры гады.
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам выконваць устаноўленыя правілы. Квадрацыклы па сваіх тэхнічных характарыстыках і асаблівасцях канструкцыі не прызначаны для ўдзелу ў дарожным руху, іх уладальнікі павінны выбіраць такія месцы для перамяшчэння, каб не ствараць пагрозу бяспецы грамадзян і не наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю, сельскагаспадарчым угоддзям.
Дзеянням асобаў, якія не выконваюць да-дзеныя патрабаванні, Дзяржаўтаінспекцыя і іншыя дзяржаўныя органы даюць прававую ацэнку.

Сумныя лічбы зімовых месяцаў

За студзень – люты бягучага года на Брэстчыне адбылося 89 дарожна-транспартных здарэнняў, з іх 8 – па віне нецвярозых кіроўцаў. У выніку 15 чалавек загінулі, 89 атрымалі раненні. Затрыманы 375 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.
На Жабінкаўшчыне за гэты ж перыяд адбыліся два ДТЗ, у выніку якіх адзін чалавек загінуў і адзін атрымаў цялесныя пашкоджанні.
Супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў выявілі 1260 парушэнняў Правілаў дарожнага руху, 229 – хуткасных рэжымаў кіроўцамі, 211 – Правілаў дарожнага руху пешаходамі і веласіпедыстамі. Затрыманы 12 вадзіцеляў, што кіравалі транспартным сродкам, будучы нападпітку.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае: будзьце разважлівымі і ўзаемаветлівымі на дарозе, памятайце, што парушэнне Правілаў дарожнага руху можа каштаваць жыцця ці здароўя вам і тым, хто побач. Вадзіцелі, вы абавязаны прагназаваць дарожную сітуацыю.

Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.