Перавозкі без дазволаў караюцца законам

Аддзел вагагабарытнага кантролю Транспартнай інспекцыі па Брэсцкай вобласці паведамляе, што па просьбе Міністэрства інфраструктуры і будаўніцтва Рэспублікі Польшча ў снежні 2017 года Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь дадаткова перадала польскім перавозчыкам 11000 “двухбаковых і транзітных” дазволаў узору 2018 года на міжнародныя перавозкі грузаў аўтамабільным транспартам, тэрмін дзеяння якіх заканчваўся 31 студзеня 2018 года.
Тым не менш, за першы тыдзень лютага работнікі аддзела вагагабарытнага кантролю падчас праверачных мерапрыемстваў выявілі 28 кіроўцаў польскіх транспартных сродкаў, якія ажыццяўлялі міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без неабходных дазволаў.
У выніку з польскіх перавозчыкаў спагнаны грашовыя зборы, а вадзіцелі, у тым ліку беларускія, якія працуюць на польскіх перавозчыкаў, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Будзьце ўважлівыя з дакументамі і не парушайце закон.
Руслан АНДРАСЮК, вядучы спецыяліст аддзела вагагабарытнага кантролю філіяла Транспартнай інспекцыі па Брэсцкай вобласці.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.