Тэкст і фота Святланы БЯЛЯК.
У мінулыя выхадныя ў гульнёвай зале ФАУ «СК “Бадзёрасць”» разгарэліся нежартоўныя спартыўныя баталіі. Юных спартсменаў 2004-2006 і 2007-2009 гадоў нараджэння з Брэста, Драгічына і Жабінкі сабрала дзіцячая футбольная ліга.
За званне пераможцы змагаліся 9 каманд. Яны намагаліся забіць як мага больш мячоў у вароты сапернікаў падчас двух таймаў па 10 хвілін. Цікава, што ў футбольнай гульні ўдзельнічалі дзяўчынкі і па спрыце і трапнасці не саступалі хлопчыкам.
У выніку напружанай барацьбы ў малодшай узроставай групе перамогу святкавалі каманды “Рух-1” (Брэст), “Расток” (Жабінка), “Кікерс-2” (Брэст), а ў старэйшай групе – “Драгічын”, “Расток-2”, “Бадзёрасць”. Яны атрымалі граматы, за першае месца – футбольныя мячы.
Упэўнена, Жабінкаўская дзіцячая футбольная ліга, якая ўпершыню ладзілася ў “Бадзёрасці”, стане традыцыйнай.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%