Забеспячэнне бяспекі пажылых людзей – адна з галоўных задач для дзяржаўных органаў. Людзі старэйшага пакалення часта становяцца аб’ектамі злачынстваў.
На жаль, у мінулым годзе ў параўнанні з 2016-м на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна на 8,7 % павялічылася колькасць крымінальных злачынстваў у дачыненні да пажылых грамадзян, але паменшылася ў дачыненні да састарэлых людзей на 12,5 %.
Супрацоўнікі міліцыі сумесна з органамі ўлады праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы і даюць пажылым людзям рэкамендацыі па ахове жыцця і маёмасці:
– не захоўваць дома буйныя сумы грошаў, па магчымасці карыстацца паслугамі банкаў; не захоўваць грошы і каштоўныя рэчы на бачных месцах; запасныя ключы ад дома не хаваць у лёгкадаступных месцах; заўсёды правяраць, што ўсе вокны дома ці кватэры зачынены; не адкрываць дзверы незнаёмым ці малазнаёмым людзям; патрабаваць пасведчанне пры сустрэчы з прадстаўнікамі розных сацыяльных службаў; не купляць з рук электрабытавыя і іншыя тавары.
Калі вы, вашы родзічы ці знаёмыя сталі ахвярамі злачынства, або вам стала вядома пра злачынствы ў дачыненні да пажылых грама-дзян, якія рыхтуюцца ці здзейснены, паведаміце пра гэта ў міліцыю па тэлефоне 102.
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%