Чацвёртага снежня падведзены вынікі дыстанцыйнай алімпіяды па геаграфіі краін СНД і Балтыі, прысвечанай 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных зно-сін паміж Казахстанам і Расіяй. Удзельнікамі інтэлектуальнага спаборніцтва сталі прадстаўнікі Казахстана, Беларусі і Літвы. Яны павінны былі выканаць 55 заданняў па фізічнай, эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі краін, якія ўваходзілі ў склад Савецкага Саюза. Дыплом І ступені заваявала нараджэнка Жабінкі Юлія Андрасюк, якая набрала 107 балаў са 118 магчымых.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%