Вынікі падведзены

11 кастрычніка падведзены вынікі конкурсу “Прыгожы свет любоўю мацярынскай”, прымеркаванага да Дня маці. У ролі арганізатараў выступілі раённае аб’яднанне прафсаюзаў, райвыканкам, раённая бібліятэка, рэдакцыя “СП”.
Жабінкаўцы праявілі актыўнасць, таму ўганараванні пераможцаў, што адбудуцца сёння ў ГДК, пройдуць ва ўсіх трох узроставых групах. Мы з задавальненнем называем прозвішчы тых, чые лірычныя звароты да сваіх матуль вызначыліся найбольшай паэтычнасцю і кранулі сэрцы патрабавальнага журы.
Ва ўзросце да 17 гадоў пераможцай названа сямікласніца першай гарадской школы Ангеліна Карнаух. Група пачынаючых вершаскладальнікаў ад 17 да 55 гадоў (дарэчы, самая актыўная і шматлюдная) прадстаўлена творам-пераможцам жабінкаўчанкі Ірыны Фёдаравай. Нарэшце, сярод найстарэйшых канкурсантаў найлепшым прызнаны верш Марыі Лазавік з Падлесся. Віншуем землякоў з творчай удачай!

Ангелина КАРНАУХ

* * *

Светит, как солнце, от самой коляски
Образ любимый, в нём так много ласки.
Мамино имя – самое лучшее.
Мама, мамуля – чудесное слово,
Это всей жизни нашей основа.
Я помню, как мама встречала из сада.
Её я узнаю с первого взгляда.
Она утешала, она провожала,
Она обижалась и тут же прощала…

Ирина ФЁДОРОВА

Маме

Осенний ветер, тёплый самый,
Пускай коснётся рук твоих…
Я так хочу сегодня, мама,
Поцеловать с любовью их.

Хочу к щеке твоей прижаться
И посмотреть в твои глаза,
С тобою рядом оказаться
И очень много рассказать.

Теперь я, мама, точно знаю:
Во многом ты была права.
Мне часто в жизни помогают
Твои душевные слова.

Ты мне поддержка и опора,
Мой свет на жизненном пути!
Жаль, мы увидимся нескоро…
За это ты меня прости.

Прости за все переживанья,
Что были в жизни много раз,
За те морщинки, что сияньем
Струятся у любимых глаз.

За всё меня прости, родная!
Жаль, я не рядом – далеко…
Но по тебе я так скучаю!
И без тебя мне нелегко…

Ты только будь всегда здорова,
Не знай ни горестей, ни бед!
Под Богородицы Покровом
Живи на свете много лет!

Марыя ЛАЗАВИК

Маме…

Прысвячаецца маёй маме Марыі Васільеўне Літвінкевіч, светлай яе памяці

– Мама! – кіну слова святое ў Сусвет,
– Што, дачушка мая? – у адказ не пачую,
Бо ўжо многа мінула зімкаў і лет,
Як матуля ад хаты далёка начуе…

Нібы птушка, у вырай зляцела далёкі,
Скуль назад не вярнуцца табе ўжо ніколі,
Мне з сястрой падарыла ты
крылы ў палёт наш высокі,
Хоць сама і не зведала ветлівай долі…

Маладзенькай дзяўчынкай у хустачцы белай
Ты ў лузе зялёным схавацца хацела.
І ад гулу ў небе з жахам трымцела,
Але ж птушцы жалезнай кулачком пагразіла!

У свой век малады засталася ўдавою,
Дзвюх дачок ты на ногі паставіла, мама,
Не баялася справы жаночай, мужчынскай,
Ім ласкавыя рукі свае падстаўляла.

І шкадую я вельмі, што рэдка казала,
Табе ветлыя словы, мая дарагая.
Хоць і позна пачуй, даражэнькая мама,
Маё шчырае дзякуй, прыветнае дзякуй…

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.